У Балтыйскім моры паблізу Ліепаі быў пашкоджаны аптычны кабель, які належыць прыватнай кампаніі, паведаміла прэм'ер-міністр Латвіі Эвіка Сіліня.
Інцыдэнт не паўплываў на карыстальнікаў сувязі ў Латвіі, паведамляе Эстонскае радыё.
«Я на сувязі з крызісным цэнтрам і адказнымі ведамствамі. Паліцыя пачала расследаванне, высвятленне ўсіх абставін працягваецца», – сказала Сіліна.
Кіраўнік крызіснага цэнтра Арвіс Зіле паведаміў Латвійскаму тэлебачанню, што інфармацыя аб магчымым пашкоджанні кабеля паступіла ў суботу ад крызіснага цэнтра Літвы.
Пасля ўсталявання сувязі з уладальнікам кабеля пацвердзілася, што кабель сапраўды пашкоджаны. Прыватная кампанія зараз устанаўлівае месца пашкоджання.
Дакладныя прычыны здарэння пакуль невядомыя. Ведамствы працягваюць высвятленне абставінаў здарэння.
вс