Беларуская Служба

Прычыны пашкоджання падводнага кабеля, які злучае Літву і Латвію, дагэтуль не вызначаныя 

05.01.2026 12:10
На мінулым тыдні таксама быў пашкоджаны кабель у Фінскім заліве.
Падобныя інцыдэнты на Балтыцы неаднаразова фіксаваліся з часу расійскага ўварвання ва Украінуshutterstock, Autorstwa esbobeldijk

На дне Балтыйскага мора пашкоджаны чарговы падводны валаконна-аптычны кабель, які злучае Літву і Латвію. Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу, 2 студзеня,  паблізу латвійскай Ліепаі. Як паведаміла паліцыя Латвіі, следства пакуль не выявіла доказаў удзелу канкрэтнага судна ў пашкоджанні злучэння.

Судна, якое спачатку разглядалася як магчыма датычнае да здарэння, агледзелі ў порце, аднак ні экіпаж, ні сам карабель не былі затрыманыя. На мінулым тыдні таксама быў пашкоджаны кабель у Фінскім заліве.

Улады Латвіі падкрэсліваюць, што дакладная прычына пашкоджання пакуль невядомая, і заклікаюць устрымацца ад спекуляцый. Уладальнік кабеля — прыватная кампанія — пацвердзіў пашкоджанні, але адзначыў, што карыстальнікі ў Латвіі і Літве не адчуюць перабояў у сувязі.

Падобныя інцыдэнты на Балтыцы неаднаразова фіксаваліся з часу расійскага ўварвання ва Украіну, на што НАТА адказала ўзмацненнем сваёй прысутнасці ў рэгіёне.

Reuters/эж