Тайландскія вайскоўцы раскрытыкавалі кітайскія танкі VT-4 пасля іх выкарыстання ў памежных сутыкненнях з Камбоджай у снежні 2025 года. Паводле аналізу ArmyRecognition і пацвярджэння арміі Тайланда, падчас баявых дзеянняў у танкаў узніклі сур’ёзныя тэхнічныя праблемы. У інтэрнэце з’явіліся відэа з пашкоджанымі гарматамі і рухавікамі, што выйшлі з ладу.
Экіпажы паведамлялі пра няспраўнасці галоўнай гарматы, якая не вытрымлівае працяглага абстрэлу, а таксама пра праблемы з электронікай, механізмам павароту вежы, бранёй і нават сістэмай кандыцыянавання. Частка гэтых дэфектаў, як адзначаецца, выяўлялася яшчэ падчас вучэнняў.
VT-4 выкарыстоўваюцца ў Тайландзе з 2017 года і былі выбраныя як замена старым амерыканскім танкам M48 і M60, а таксама як дапаўненне да невялікага парку ўкраінскіх T-84 «Аплот-Т», якія нясуць службу ў шэрагах УС Тайланду. Усяго краіна мае 49 танкаў VT-4 экспартнай версіі, распрацаваных кітайскай карпарацыяй NORINCO — ключавым пастаўшчыком узбраення для арміі Кітая.
pap/эж