Беларуская Служба

ЗША захапілі танкер з венесуэльскай нафтай, які ішоў пад расійскім сцягам

07.01.2026 15:58
Судна раней насіла назву Bella-1, змяніла рэгістрацыю і назву, спрабуючы абысці марскую блакаду Венесуэлы і санкцыі ЗША.
Захоплены ЗША танкер Reuters/LSEG / HAKON RIMMEREID

ЗША захапілі нафтавы танкер з венесуэльскай нафтай,  зарэгістраваны пад расійскім сцягам. Аперацыя адбылася ў міжнародных водах паблізу Ісландыі і стала часткай амерыканскай кампаніі па ўзмацненні ціску на нафтавы сектар Венесуэлы.

Паводле звестак Reuters, судна, якое раней насіла назву Bella-1, змяніла рэгістрацыю і назву, спрабуючы абысці марскую блакаду Венесуэлы і санкцыі ЗША. Амерыканскія ўлады заявілі, што танкер парушыў санкцыйны рэжым, таму быў канфіскаваны сіламі берагавой аховы і ваеннымі. У раёне аперацыі знаходзіліся і расійскія ваенныя караблі, у тым ліку падводная лодка, аднак інцыдэнтаў паміж бакамі не зафіксавана.

Гэтая аперацыя адбылася праз некалькі дзён пасля захопу прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура амерыканскім спецназам. Аналітыкі адзначаюць, што Вашынгтон дэманструе гатоўнасць жорстка кантраляваць так званы ценявы флот Рассіі і блакаваць абыход санкцый, што можа мець далёкасяжныя наступствы для міжнароднага рынку нафты.

Reuters/эж