Мэра Берліна заклікалі сысці ў адстаўку за гульню ў тэніс падчас адключэння электрычнасці ў нямецкай сталіцы. Аказваецца, што, насуперак ранейшых заяваў, Кай Вегнер гуляў у тэніс, хоць раней ён прадставіў іншую версію падзей, у прыватнасці запэўніваў, што канцэнтраваўся на каардынацыі дзеянняў з мэтай ліквідацыі экстраннай сітуацыі, паведамляюць нямецкія СМІ.
Апазіцыя патрабуе адстаўкі палітыка. Крытыкі таксама патрабуюць, каб ён даў тлумачэнні перад сваёй партыяй, то бок Хрысціянска-дэмакратычным саюзам Германіі (ХДС).
Нагадваем, у суботу раніцай пажар кабеляў у Берліне прывёў да адключэння электрычнасці, у выніку чаго каля 100 000 жыхароў нямецкай сталіцы засталіся без электрычнасці. Пастаўкі электраэнергіі былі поўнасцю адноўленыя толькі ў сераду.
Гэта было самае працяглае масавае адключэнне электрычнасці ў сталіцы Германіі з канца Другой сусветнай вайны.
Адказнасць за падпал кабеляў узяла на сябе экстрэмісцкая левая група Vulkangruppe, якая ўжо здзяйсняла дыверсійныя напады на крытычна важную інфраструктуру ў Германіі.
PAP/аз