Беларуская Служба

Улады ў Тэгеране адключылі інтэрнэт

08.01.2026 23:01
Паліцыя адкрыла агонь па пратэстоўцах.
ТэгеранPAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

У Іране амаль цалкам адключаны інтэрнэту. Паводле звестак арганізацый, якія кантралююць паток інфармацыі, доступ да інтэрнэту быў адключаны сёння днём з-за ўзмацнення антыўрадавых пратэстаў.

Арганізацыя NetBlocks паведаміла пра ўзмацненне лічбавай цэнзуры ў Іране. Эксперты сцвярджаюць, што ў большасці жыхароў доступ да інтэрнэту быў заблакаваны, як мінімум, на некалькі гадзін. Паводле праваабаронцаў, гэта спроба ўскладніць камунікацыю пратэстоўцаў, то бок перашкодзіць у арганізацыі далейшых дэманстрацый.

Беспарадкі ў Іране ўспыхнулі напрыканцы мінулага года пасля таго, як эканамічны крызіс прывёў да падзення іранскай валюты, у выніку чаго грамадзяне страцілі свае зберажэнні.

Дэманстрацыі, якія пачаліся на найбуйнейшым базары Тэгерана, хутка пераўтварыліся ў антыўрадавыя пратэсты. Паведамляецца, што цяпер яны ахопліваюць больш за 200 гарадоў.

Паліцыя і сілы бяспекі выкарыстоўваюць супраць дэманстрантаў агнястрэльную і пнеўматычную зброю. Паводле розных крыніц, у беспарадках загінулі ад 20 да 45 чалавек, у тым ліку як мірныя жыхары, так і паліцыянты.

Гэта найбуйнейшая хваля пратэстаў у Іране з 2022 года, то бок смерці Махсы Аміні. 20-гадовую дзяўчыну паліцыя закатавала ў турме за тое, што яна неналежным чынам насіла хіджаб. Лічыцца, што тады ў пратэстах загінулі сотні людзей.

IAR/аз

Іран — гэта не Венесуэла, там сітуацыю не будзе так лёгка змяніць

06.01.2026 21:33
Калі б Іран быў гатоў да супрацоўніцтва з Захадам, ён мог бы стаць заможнай дзяржавай.