Венгрыя паведаміла краінам Еўрапейскага Саюза, што яна дала палітычны прытулак яшчэ двум грамадзянам Польшчы. Венгерскі бок не ўдакладняе, хто гэтыя асобы.
Мяркуецца, што гэта можа быць былы міністр юстыцыі Польшчы Збігней Зёбра і яго жонка. Палітык правёў некаторы час у Будапешце пасля таго, як Сейм зняў з яго імунітэт і ўхваліў яго магчымы арышт. Пракуратура плануе абвінаваціць Збігнева Зёбру ў парушэннях у выдаткаванні сродкаў з Фонду правасуддзя.
Былому намесніку Зёбры Марціну Раманоўскаму прад'яўлены падобныя абвінавачванні. Ён быў першым палітыкам папярэдняга ўрада, які атрымаў палітычны прытулак у Венгрыі.
Міністр юстыцыі Польшчы Вальдэмар Журэк лічыць, што прадастаўленне Венгрыяй прытулку двум грамадзянам Польшчы супярэчыць заканадаўству ЕС. Ён лічыць, што ўсе дзяржавы-члены павінны паважаць Еўрапейскі ордэр на арышт і прынцып узаемнасці:
- Усе краіны ЕС выконваюць законы супольнасці. Няма ніводнай рэпрэсіўнай дзяржавы, таму няма падставаў даваць палітычны прытулак. Інакш такая краіна павінна быць выдалена з ЕС. Гэта Венгрыя пастаянна мае праблемы з вяршэнствам права. Мы падыходзім да інфармацыя з занепакоенасцю, што краіна ЕС не хоча прытрымлівацца яе палажэнняў.
Міністэрства замежных спраў Польшчы перадасць паслу Венгрыі негатыўную ацэнку дзеянняў адносна палітычнага прытулку для палякаў.
ав