Беларуская Служба

Дональд Трамп разглядае «ваенныя варыянты» ў адказ на эскалацыю хваляванняў у Іране

12.01.2026 09:20
Улады ў Тэгеране пагражаюць ударам па амерыканскіх ваенных базах у рэгіёне, калі прэзідэнт ЗША ўмяшаецца ў абарону пратэстоўцаў.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп PAP/EPA/JIM LO SCALZO / POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разглядае «ваенныя варыянты» ў адказ на эскалацыю хваляванняў у Іране. Амерыканскі лідар заявіў пра гэта журналістам у Белым доме.

Раней агенцтва Reuters паведамляла, што на 13 студзеня Дональд Трамп запланаваў сустрэчу з дарадцамі, каб абмеркаваць магчымыя меры ўмяшання ў справы Ірана. Паводле Wall Street Journal, гэта можа ўключаць кібератакі або ўзмацненне санкцый з боку ЗША.

Улады ў Тэгеране пагражаюць ударам па амерыканскіх ваенных базах у рэгіёне, калі прэзідэнт ЗША ўмяшаецца ў абарону пратэстоўцаў. Дональд Трамп неаднаразова папярэджваў, што Злучаныя Штаты могуць адрэагаваць, калі Іран сілай падавіць пратэсты.

Праваабаронцы ў Іране паведамляюць, што ў Іране загінулі больш за 500 чалавек, а больш за 10 000 былі затрыманыя. З-за блакавання інтэрнэту ўладамі ў Тэгеране паток інфармацыі ўскладнены.

Іранскі ўрад не публікуе афіцыйных дадзеных аб колькасці пратэстоўцаў.

IAR/аз

Улады ў Тэгеране адключылі інтэрнэт

08.01.2026 23:01
Паліцыя адкрыла агонь па пратэстоўцах.