Фінляндыя вызваліла судна, падазраванае ў пашкоджанні падводнага кабеля ў Фінскай затоцы. Інцыдэнт адбыўся ў канцы снежня. Фінскія ўлады затрымалі аднаго члена экіпажа і забаранілі тром іншым пакідаць краіну да вынікаў расследавання.
132-метровае грузавое судна Fitburg, якое плыло з Санкт-Пецярбурга ў Ізраіль, было затрыманае ў 31 снежня 2025 года. Фінскія ўлады падазраюць, што яго якар мог пашкодзіць тэлекамунікацыйны кабель, які злучае Фінляндыю і Эстонію.
Паліцыя паведаміла, што мерапрыемствы на борце судна завершана. Фінскія ўлады праводзяць расследаванне па факце, сярод іншага, «сур'ёзнага злачынства і парушэння тэлекамунікацыйнай сувязі».
Падобныя інцыдэнты, звязаныя з крытычна важнай інфраструктурай, адбываліся ў Балтыйскім моры таксама раней.
Эксперты і палітыкі звязваюць іх з павелічэннем гібрыднай дзейнасці, накіраванай супраць краін рэгіёна пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну.
IAR/аз