Беларуская Служба

Камісар ЕС па пытаннях абароны: Гвалтоўная акупацыя Грэнландыі азначала б канец НАТА

12.01.2026 18:01
Палажэнні Дагавора аб Еўрапейскім Саюзе абавязваюць дзяржавы-члены ЕС дапамагаць Даніі ў выпадку ўзброенай агрэсіі.
K
Kамісар ЕС па пытаннях абароны Андрус КубілюсFoto: PAP/EPA/HENRIK MONTGOMERY

Гвалтоўная акупацыя Грэнландыі Злучанымі Штатамі Амерыкі азначала б канец НАТА, папярэджвае камісар ЕС па пытаннях абароны Андрус Кубілюс. Ён дадаў, што палажэнні Дагавора аб Еўрапейскім Саюзе абавязваюць дзяржавы-члены ЕС дапамагаць Даніі ў выпадку ўзброенай агрэсіі.

Нагадваем, Дональд Трамп прытрымліваецца пазіцыі, паводле якой, ЗША павінны ўзяць пад кантроль Грэнландыю, каб стратэгічна важнай выспы канчаткова не захапілі Кітай або Расія. Аднак, як дацкія, так і грэнландскія ўлады – аўтаномнай дацкай тэрыторыі – падкрэсліваюць, што выспы нельга купіць.

Дональд Трамп некалькі разоў выказваў жаданне набыць Грэнландыю. Аднак ён таксама намякнуў, што ЗША разглядаюць і іншыя варыянты, у тым ліку, ваенны.

Прэм'ер Даніі Метэ Фрэдэрыксен заявіла, што агрэсія ЗША супраць тэрыторыі Даніі – гэта канец НАТА. У сваю чаргу Андрус Кубілюс падкрэсліў, што рэакцыя краін-членаў Еўрапейскага Саюза на патэнцыйную агрэсію будзе ў значнай ступені залежаць ад крокаў дацкіх уладаў.

IAR/аз

На гэтым тыдні запланаваныя дзве сустрэчы паміж адміністрацыяй ЗША і дацкімі чыноўнікамі. Галоўная тэма – Грэнландыя

12.01.2026 14:00
Прэзідэнт ЗША пераконвае, што Злучаныя Штаты Амерыкі павінны ўзяць пад кантроль аўтаномную залежную тэрыторыю Даніі.