Беларуская Служба

Трамп да іранцаў: Захоплівайце дзяржаўныя ўстановы. Дапамога ўжо ў дарозе 

14.01.2026 08:17
Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што скасаваў усе сустрэчы з іранскімі чыноўнікамі.
  .
Прэзідэнт ЗША Д. Трамп Foto: PAP/EPA/SHAWN THEW

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў грамадзян Ірана працягваць масавыя пратэсты і браць пад кантроль дзяржаўныя ўстановы. Адпаведныя заявы палітык апублікаваў у сваіх сацыяльных сетках, адначасова абвясціўшы пра прыпыненне ўсіх перамоў з іранскімі ўладамі.

«Іранскія патрыёты, працягвайце пратэставаць — вазьміце пад кантроль свае інстытуты», — напісаў Трамп, заклікаўшы ўдзельнікаў пратэстаў фіксаваць імёны «забойцаў і катаў», падкрэсліўшы, што «яны заплацяць высокую цану».

Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што скасаваў усе сустрэчы з іранскімі чыноўнікамі. «Я адмяніў усе сустрэчы з іранскімі ўладамі, пакуль не спыніцца бессэнсоўнае забойства пратэстоўцаў. Дапамога ўжо ў дарозе», — дадаў палітык. Пазней, каментуючы свае словы журналістам, Трамп не растлумачыў, што менавіта мае на ўвазе пад гэтай «дапамогай».

Паводле звестак праваабарончай арганізацыі HRANA, за 17 дзён пратэстаў у Іране загінулі 2571 чалавек, у тым ліку 2403 удзельнікі акцый і 147 прадстаўнікоў сілавых структур. 

Пратэсты супраць улады аятолаў пачаліся ў канцы снежня мінулага года і ўжо ахапілі 187 гарадоў. Іранскія ўлады абвінавачваюць ЗША і Ізраіль у падбухторванні пратэстных выступленняў.

iar/pap/эж

Дональд Трамп разглядае «ваенныя варыянты» ў адказ на эскалацыю хваляванняў у Іране

12.01.2026 09:20
Улады ў Тэгеране пагражаюць ударам па амерыканскіх ваенных базах у рэгіёне, калі прэзідэнт ЗША ўмяшаецца ў абарону пратэстоўцаў.