Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адхіліў пазіцыю кіраўніка ўрада Грэнландыі адносна будучыні выспы і яе адносін з Даніяй. Амерыканскі лідар пракаментаваў заяву прэм’ер-міністра Грэнландыі Енса-Фрэдэрыка Нільсэна, які раней падкрэсліў, што ў выпадку неабходнасці выбару Грэнландыя стала на баку Даніі.
Адказваючы ў аўторак, 13 студзеня, на пытанні журналістаў, Дональд Трамп адрэагаваў зняважліва:
«Ну што ж, гэта іх праблема. Гэта іх праблема. Я з ім не згодны. Я не ведаю, хто ён такі. Нічога пра яго не ведаю. Але для яго гэта будзе вялікай праблемай», — заявіў амерыканскі прэзідэнт.
Раней Енс-Фрэдэрык Нільсэн, выступаючы ў Капенгагене, сказаў, што калі б Грэнландыі давялося выбіраць «тут і цяпер» паміж ЗША і Даніяй, яна выбрала б Данію.
У сераду, 14 студзеня, у Вашынгтоне запланаваная сустрэча міністраў замежных спраў Даніі і Грэнландыі з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Дзі Вэнсам і дзяржаўным сакратаром Марка Рубіё. Перамовы прысвечаныя напружанасці вакол Грэнландыі і нядаўнім заявам Дональда Трампа пра магчымасць узяцця выспы пад кантроль ЗША.
iar/эж