Беларуская Служба

Прэм’ерка Даніі рэзка адказала на пагрозы ЗША адносна Грэнландыі

20.01.2026 16:03
Палітык папярэдзіла, што канфлікт паміж Еўропай і ЗША вакол Грэнландыі будзе мець сур’ёзныя негатыўныя наступствы для эканомік па абодва бакі Атлантыкі.
Маніфестацыя ў КапенгагенеPAP/EPA/Emil Helms

Данія не можа весці перамовы пра суверэнітэт, ідэнтычнасць і межы, заявіла прэм’ер-міністарка краіны Метэ Фрэдэрыксэн. 20 студзеня, выступаючы ў парламенце, яна адрэагавала на ціск і пагрозы з боку ЗША ў сувязі з магчымым захопам Грэнландыі, адзначыўшы, што свет уступае ў «мрочны раздзел сваёй гісторыі», а «самае горшае можа быць яшчэ наперадзе».

Палітык папярэдзіла, што канфлікт паміж Еўропай і ЗША вакол Грэнландыі будзе мець сур’ёзныя негатыўныя наступствы для эканомік па абодва бакі Атлантыкі. Пры гэтым яна падкрэсліла, што фундаментальнымі каштоўнасцямі не гандлюць:

«Мы павінны папярэджваць пра гэты канфлікт, але мусім таксама паказаць, кім мы з’яўляемся як датчане, грэнландцы, еўрапейцы. Мы стаім за сваю ідэнтычнасць. Аднак гаворка ідзе пра значна большае, чым пра нас саміх. Мы можам размаўляць пра ўсё: бяспеку, інвестыцыі, эканоміку, але не будзем весці перамовы пра нашы фундаментальныя каштоўнасці: суверэнітэт, ідэнтычнасць нашых дзяржаў, нашу дэмакратыю».

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў намер увесці мыты супраць еўрапейскіх краін, якія выступаюць супраць перадачы Грэнландыі пад кантроль ЗША.

iar/эж

Еўрапейскія краіны падтрымалі Данію ў пытанні Грэнландыі

06.01.2026 16:02
«На жаль, я лічу, што прэзідэнта ЗША трэба ўспрымаць сур'ёзна, калі ён кажа, што хоча Грэнландыю», – прэмʼер Даніі.

Польскі публіцыст: Трамп эскаліруе сітуацыю вакол Грэнландыі — і гэта можа скончыцца вельмі дрэнна

19.01.2026 07:49
Пытанне цяпер у тым, ці стануць пагрозы Грэнландыі і мытны шантаж ЕС той самай чырвонай лініяй, пасля якой Еўропа нарэшце дасць жорсткі і салідарны адказ.