Найбуйнейшая аперацыя ў гісторыі Еўрапейскага Саюза, накіраваная на пераслед вытворчасці і незаконны абарот сінтэтычных наркотыкаў адначасова ў некалькіх краінах дала плён. Сілавікі канфіскавалі больш за 9 тон наркотыкаў, закрылі дзясяткі лабараторый і арыштавалі 85 чалавек у розных краінах.
Галоўны інспектар паліцыі Павел Паўтажыцкі, заявіў, што хімікаты, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці наркотыкаў, паступаюць пераважна з Азіі:
— Гэта ў асноўным Кітай і Індыя, якія могуць без праблем даставіць любы хімікат па запыце. Мы гэтыя рэчывы канфіскуем. На жаль, злачынцы знайшлі спосаб зарабіць велізарнае багацце на чалавечых пакутах, часта ў тым ліку і на смерці.
Аперацыя была распачатая ў 2022 годзе супрацоўнікамі польскай паліцыі ў Вроцлаве.
«Еўрапал» каардынаваў дзейнасць праваахоўных органаў Польшчы, Нідэрландаў, Германіі, Бельгіі, Іспаніі і Чэхіі.
Аперацыя завяршылася 16 студзеня.
Неўзабаве адбудзецца канферэнцыя па выніках сумесных дзеянняў.
IAR/яс