Беларуская Служба

Як Грэнландыя будзе абараняцца ад Трампа? – відэа б'е рэкорды праглядаў

21.01.2026 14:54
Відэа, створанае з дапамогай штучнага інтэлекту карыстальнікам па мянушцы Demon Flying Fox, набыло шырокую папулярнасць у сацыяльных сетках. 
     ? -
Як Грэнландыя будзе абараняцца ад Трампа? - відэа б'е рэкорды праглядаўhttps://www.youtube.com/watch?v=hS0wFiWpU4U&t=18s

У Трампа і яго планаў адносна Грэнландыі ёсць шмат праціўнікаў – не толькі сярод датчан, якія фармальна маюць законныя правы на Грэнландыю. Відэа, створанае з дапамогай штучнага інтэлекту карыстальнікам па мянушцы Demon Flying Fox, набыло шырокую папулярнасць у сацыяльных сетках. У ім паказана, як Грэнландыя будзе адбіваць наступ Трампа.

На відэа паказаны мясцовыя жыхары, белыя мядзведзі, маржы, пінгвіны, якія абʼядналіся ў барацьбе супраць прэзідэнта ЗША. У адным з кадраў жывёлы кіруюць машынамі; у іншым – трымаюць зброю. Разам з грэнландцамі яны спяваюць баявы кліч.

На відэа таксама гучыць спецыяльна напісаная песня.

«О старажытная зямля лёду і каменя, Калааліт Нунат [гістарычная назва Грэнландыі], наш вечны дом. Галодны волат імкнецца захапіць нашы берагі, каб выпіць нафту і паглынуць каштоўныя металы. Пачуйце зараз рэха кілата (традыцыйнага барабана) праз глыбіні і абудзіце кожную душу са сну. Фронт абароны Грэнландыі, абараняй наш гонар! Аранжавая рука цягнецца да нас, але яе пальцы замярзаюць і адпадаюць!» – гаворыцца ў песні. Апошнія словы – гэта спасылка на колер скуры Трампа.

Відэа збірае сотні тысяч праглядаў.

Паводле onet.pl/яс