На сёння (пятніцу, 23 студзеня) абвешчаны двухдзённыя мірныя перамовы паміж ЗША, Украінай і Расіяй.
Кіеў і Масква дамовіліся накіраваць сваіх прадстаўнікоў у сталіцу Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
Злучаныя Штаты будуць прадстаўляць Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер. Да іх таксама далучацца іншыя чыноўнікі Вашынгтона.
Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер вылецелі ў Абу-Дабі пасля начных перамоваў у Маскве з Уладзімірам Пуціным. Крэмль пацвердзіў, што таксама накіроўвае дэлегацыю ў Абʼяднаныя Арабскія Эміраты.
Расійскія інтарэсы будуць прадстаўляць, сярод іншых, прадстаўнікі Міністэрства абароны, а дэлегацыю ўзначаліць начальнік ГРУ Ігар Касцюкоў.
Кіеў накіраваў у Абʼяднаныя Арабскія Эміраты сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэма Умерава, кіраўніка Офіса прэзідэнта Кірыла Буданава, яго намесніка Сяргея Кісліцу, старшыню парламенцкай групы «Слуга народа» Давіда Арахаміе і начальніка Генеральнага штаба Андрэя Гнатава.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў, што на трохбаковай сустрэчы ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах будуць абмяркоўвацца тэрытарыяльныя пытанні.
IAR/яс