Вялікабрытанія рэзка адрэагавала на словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які заявіў, што войскі НАТА не ўдзельнічалі непасрэдна ў баях на перадавой у Афганістане.
Брытанскія палітыкі палічылі, што гэтыя каментары прыніжаюць ахвяр, якія прынеслі саюзніцкія дзяржавы і нагадалі, што адна Вялікабрытанія страціла 457 салдат за 20 гадоў свайго ўдзелу ў Афганістане.
У Лондане адзначылі ўдзел і страты, панесеныя іншымі краінамі НАТА, у тым ліку Канадай, Францыяй і Даніяй, якая, нягледзячы на невялікую колькасць насельніцтва, мела адзін з самых высокіх паказчыкаў страт на душу насельніцтва.
Брытанскія палітыкі нагадалі, што пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года Злучаныя Штаты былі адзінай краінай, якая актывавала артыкул 5 Паўночнаатлантычнага дагавора, і што саюзнікі аказвалі ваенную падтрымку.
Заявы прэзідэнта ЗША выклікалі шырокую крытыку ў Вялікабрытаніі і аднавілі дыскусію аб адносінах Лондана з Вашынгтонам і будучыні Паўночнаатлантычнага альянсу.
IAR/яс