Беларуская Служба

Крэмль не пацвердзіў удзелу расійскай дэлегацыі ў нефармальных мірных перамовах

23.01.2026 16:30
Паводле Sky News, у Абу-Дабі пачаліся нефармальныя сустрэчы перад трохбаковай сустрэчай, запланаванай на вечар, у фармаце ЗША-Украіна-Расія.
          , 22.01.2026
Стыў Уіткаф і Джарэт Кушнер сустрэліся ў Маскве з Уладзімірам Пуціным, 22.01.2026 EPA/ALEXANDER KAZAKOV/SPUTNIK/KREMLIN POOL / POOL MANDATORY CREDIT Dostawca: PAP/EPA.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што яму невядома ні пра якія перамовы паміж расійскай дэлегацыяй і ўкраінцамі ці амерыканцамі.

«У мяне няма такой інфармацыі, я нічога не ведаю», – цытуюць прэс-сакратара Крамля расійскія дзяржаўныя СМІ.

Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што расійская дэлегацыя на чале з начальнікам ГРУ Ігарам Касцюковым сёння раніцай (23 студзеня) адправілася з Масквы ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Ён таксама падкрэсліў, што Расія патрабуе ад Украіны вываду сваіх войскаў з Данбаса.

Раней дарадца Крамля Юрый Ушакоў заявіў, што Масква не адмяняла сваёй папярэдняй умовы для спынення вайны. Уладзімір Пуцін хоча кантролю над тэрыторыямі, занятымі расійскімі войскамі. Тэрытарыяльныя пытанні павінны стаць найважнейшым пунктам двухдзённых амерыкана-ўкраінска-расійскіх перамоваў.

IAR/яс

На сёння абвешчаны двухдзённыя мірныя перамовы паміж ЗША, Украінай і Расіяй

23.01.2026 08:14
Гэта будзе першая такая сустрэча з пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны.