У Абу-Дабі пачаліся мірныя перамовы ў фармаце ЗША-Украіна-Расія, паведамляюць расійскія дзяржаўныя СМІ.
Гасцей вітаў міністр замежных спраў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Перамовы павінны працягвацца два дні, галоўнай тэмай стане пытанне ўласнасці на часова акупаваныя Расіяй украінскія землі. Злучаныя Штаты прадстаўляе каманда, у склад якой уваходзяць пасланцы Белага дома Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер.
Крэмль пацвердзіў, што інтарэсы Расіі прадстаўляюць прадстаўнікі Міністэрства абароны на чале з кіраўніком ГРУ Ігарам Касцюковым.
Кіеў накіраваў у ААЭ: сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэма Умерава; кіраўніка апарата Адміністрацыі прэзідэнта Кірыла Буданава; яго намесніка Сяргея Кісліцу; старшыню парламенцкай групы «Слуга народа» Давіда Арахаміе; і начальніка Генеральнага штаба Андрэя Гнатава.
IAR/яс