Беларуская Служба

У ЗША супрацоўнікі іміграцыйнай паліцыі забілі чарговага пратэстуючага, што раз'юшыла людзей

25.01.2026 09:32
Агенты ICE забілі 37-гадовага медыцынскага работніка.
  .
Пратэсты ў Мінеапалісе.PAP/EPA/CRAIG LASSIG

Сотні людзей выйшлі на вуліцы амерыканскага Мінеапаліса пасля смяротнай перастрэлкі з удзелам федэральных супрацоўнікаў. Дэманстранты пратэставалі супраць дзеянняў іміграцыйнай паліцыі (ICE) і патрабавалі аб’ектыўнага расследавання абставін інцыдэнту.

У Мінеапалісе знаходзіцца карэспандэнт Польскага радыё Марэк Валкускі.

Пратэсты ўспыхнулі ў цэнтры Мінеапаліса неўзабаве пасля таго, як стала вядома пра смерць чалавека, застрэленага федэральнымі супрацоўнікамі іміграцыйнай службы. Дэманстранты скандавалі лозунгі супраць жорсткай іміграцыйнай палітыкі і прысутнасці федэральных агентаў у горадзе. Святары маліліся за памерлага і за мір у Мінеапалісе. Перад тым, як федэральныя супрацоўнікі пакінулі месца здарэння, пачаліся беспарадкі. Агенты ICE выкарысталі перцавы газ і слёзатачывы газ. Паліцыя ахоўвала тэрыторыю вакол месца здарэння і ключавыя грамадскія будынкі.

Начальнік паліцыі Мінеапаліса Браян О'Хара заклікаў дэманстрантаў захоўваць спакой. Улады штата накіравалі ў горад Нацыянальную гвардыю.

Паводле інфармацыі The New York Times, агенты ICE забілі 37-гадовага медыцынскага работніка Алекса Джэфры Прата, у якога не было крымінальнага мінулага. Пры гэтым прэзідэнт Дональд Трамп апублікаваў фатаграфію зброі, якая, паводле яго сцвярджэння, належала забітаму.

Трамп абвінаваціў мясцовую паліцыю ў бяздзейнасці і заявіў, што мэр Джэйкаб Фрэй і губернатар Цім Уолз адвялі сілы і не дазволілі абараніць супрацоўнікаў ICE, з-за чаго тым "давялося абараняцца самастойна".

Міністр унутранай бяспекі ЗША Крысці Ноэм назвала застрэленага на мітынгу ў Мінеапалісе «тэрарыстам».

Пры гэтым, па заявах высокапастаўленых чыноўнікаў, у момант стральбы Алекс Джэфры Прат трымаў у руцэ мабільны тэлефон, а не зброю.

Інцыдэнт адбыўся на фоне пратэстаў у Мінеапалісе супраць узмацнення жорсткасці міграцыйнай палітыкі ЗША.

IAR/NEXTA Live/нг