Беларуская Служба

ЕС і Індыя завяршылі перамовы аб свабодным гандлі. Падпісана «маці ўсіх дамоў»

27.01.2026 12:33
Індыя паступова знізіць мыты на еўрапейскія аўтамабілі са 110 да 10%, а таксама на алкаголь, медыцынскія вырабы і харчовыя прадукты.
       -   , , 27  2026 .
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, Дэлі, 27 студзеня 2026 г.Фота: https://x.com/vonderleyen

У аўторак, 27 студзеня, Еўрапейскі Саюз і Індыя завяршылі перамовы аб заключэнні Пагаднення аб свабодным гандлі. Дакумент прадугледжвае зніжэнне мытаў амаль на 97% тавараў, якія пастаўляюцца з ЕС у Індыю.

На саміце ў Дэлі старшыня Еўрапейскай Рады Антоніу Кошта падкрэсліў значэнне пагаднення:

«Гэта адно з самых амбіцыйных пагадненняў, якія калі-небудзь былі заключаныя, яно стварае рынак для двух мільярдаў людзей. У шматпалярным свеце Еўрапейскі Саюз і Індыя супрацоўнічаюць разам».

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен назвала падпісаны дакумент «маці ўсіх дамоў»:

«Гэта моцны сігнал, што супрацоўніцтва — найлепшы адказ на глабальныя выклікі. Гандаль спрыяе інтэграцыі нашых ланцужкоў паставак і ўмацуе агульную вытворчую сілу. Экспарцёры змогуць эканоміць да чатырох мільярдаў еўра штогод».

Індыя паступова знізіць мыты на еўрапейскія аўтамабілі са 110 да 10%, а таксама на алкаголь, медыцынскія вырабы і харчовыя прадукты. Прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі заявіў: «Мы прынялі шэраг рашэнняў, якія прынясуць карысць усім сацыяльным групам. Дарагія сябры, сёння Індыя заключыла найбуйнейшае ў сваёй гісторыі пагадненне аб свабодным гандлі».

У адказ ЕС спросціць доступ індыйскіх ІТ- і тэкстыльных кампаній да агульнага рынку. Пагадненне могуць ратыфікаваць ужо сёлета, тады  а  яно ўступіць у сілу на пачатку наступнага года.

iar/эж

Эманюэль Макрон: Для канкурэнтаздольнасці ЕС адкрытых рынкаў ужо недастаткова

24.01.2026 08:02
Прэзідэнт Францыі падкрэсліў, што без узгодненых дзеянняў на ўзроўні Еўрапейскага Саюза бізнес не зможа канкурыраваць з амерыканскімі і азіяцкімі карпарацыямі.