У Кітаі былі прыведзены ў выкананне смяротныя прысуды ў дачыненні 11 чалавек, у тым ліку грамадзян М’янмы, раней асуджаных за маштабныя тэлекамунікацыйныя махлярствы. Кітай з’яўляецца адной з краін, дзе заканадаўства прадугледжвае смяротнае пакаранне.
Пра выкананне прысудаў паведамілі дзяржаўныя кітайскія СМІ. Пакараныя раней былі асуджаныя за тэлекамунікацыйныя махлярствы, незаконны абарот наркотыкаў і забойствы. Паводле кітайскага заканадаўства, за такія злачынствы прадугледжана смяротнае пакаранне.
Сярод асуджаных на смерць былі асобы, якія складалі аснову злачыннага сіндыката сям’і Мін. Ён займаўся махлярствам у сеціве, зарабіўшы на ім не менш за адзін мільярд чатырыста мільёнаў долараў ЗША. Банда таксама выкрадала грамадзян Кітая і прымушала іх да рабскай працы ў цэнтрах, якія займаліся махлярствам. Сіндыкат дзейнічаў на тэрыторыі М’янмы. Членам банды было даказана забойства як мінімум 14 чалавек.
Інтэрнэт-махлярствы сталі сапраўдным бедствам у Паўднёва-Усходняй Азіі. Злачынныя цэнтры, у якіх дзейнічаюць зламыснікі, знаходзяцца ў М’янме, Камбоджы і Тайландзе. Замежнікаў завабліваюць абяцаннямі высокіх заробкаў у сферах, не звязаных з махлярствам, пасля чаго яны трапляюць у гэтыя цэнтры, дзе іх прымушаюць да рабскай працы.
IAR/нг