Масква выкарыстоўвае прапаганду для нападу на Польшчу і краіны Балтыі. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў абвінаваціў палякаў, літоўцаў, латышоў і эстонцаў у распаўсюджванні русафобіі сярод краін Еўрапейскага Саюза.
Прэс-сакратар Крамля заявіў, што сярод польскіх чыноўнікаў пануе нянавісць да ўсяго расійскага.
«Польшча і краіны Балтыі займаюць першыя месцы ў русафобскім лагеры», – сказаў Дзмітрый Пяскоў.
Польшча даўно падвяргаецца крытыцы ў Расіі за падтрымку Украіны і асуджэнне кіравання Уладзіміра Пуціна. У тэлевізійных праграмах палякі паказваюцца як ворагі Расіі.
Гэта адлюстравана ў нядаўніх апытаннях, праведзеных незалежным Левада-цэнтрам. Цэлых 62 працэнты расіянаў вызначылі Польшчу і Літву як найбольш варожыя краіны. Гэта ж апытанне паказвае, што расіяне лічаць еўрапейскія краіны пагрозай для існавання Расіі.
IAR/аз