Беларуская Служба

Эстонскія ўлады затрымалі ў Балтыйскім моры судна, якое плыло ў Расію

04.02.2026 13:10
Судна, якое затрымаў эстонскі K-Commando, накіроўвалася ў Санкт-Пецярбург.
Сцяг Эстонііjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Эстонія затрымала ў Фінскай затоцы грузавое судна, якое плыло ў Расію. Кантэйнеравоз «Baltic Spirit», магчыма, выкарыстоўваўся для кантрабанды.

Судна пад сцягам Багамскіх выспаў было затрымана каля эстонскага вострава Найссаар. Паводле звестак партала ERR, на ім знаходзіцца 23 члены экіпажа, усе з якіх з'яўляюцца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі. Экіпаж не аказваў супраціву.

188-метровае судна было накіраванае ў порт, дзе пройдзе дэталёвую праверку.

Паводле камандзіра спецпадраздзялення эстонскай паліцыі K-Commando Марэка Ааса, на борце знаходзіцца вялікая колькасць кантэйнераў, якія патрабуюць праверкі.

Судна было канфіскавана ў рамках сумеснай аперацыі эстонскіх мытнікаў пры падтрымцы паліцыі і ваенна-марскога флоту.

Найссаар – шостая па велічыні выспа Эстоніі. Яна размешчаная ў Фінскай затоцы, прыкладна за 10 кіламетраў на поўнач ад Таліна.

IAR/аз

Фінляндыя вызваліла судна, падазраванае ў пашкоджанні кабеля ў Фінскай затоцы

12.01.2026 16:03
Падобныя інцыдэнты, звязаныя з крытычна важнай інфраструктурай, адбываліся ў Балтыйскім моры таксама раней.