Беларуская Служба

Вялікабрытанія дэпартуе польку за гвалт у дачыненні да немаўлят

05.02.2026 11:12
Гэтая справа выклікала шырокую дыскусію ў Вялікабрытаніі аб бяспецы дзяцей ва ўстановах і эфектыўнасці кантролю за выхавацелямі.
Ілюстрацыйны здымакImage by Md Ishak Rahman from Pixabay

Полька, асуджаная ў Вялікабрытаніі за жорсткае абыходжанне з немаўлятамі, будзе дэпартаваная сёння, 5 лютага ў Польшчу. Брытанскі суд прыгаварыў 23-гадовую Раксану Л. да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Яна жорстка абыходзілася з 21 дзіцём.

Гэтая справа шакавала брытанскую грамадскасць з-за маштабаў гвалту і таго факту, што злачынствы адбыліся ў ліцэнзаваным дзіцячым садку.

Раксана Л. была асуджана ў верасні мінулага года брытанскім судом, які прызнаў яе паводзіны асабліва жорсткімі. Яна збівала нагамі і лупцавала немаўлят, а ў некаторых выпадках кідала іх уніз галавой у ложка. Суд пастанавіў, што яе дзеянні ўяўлялі сур'ёзную пагрозу для жыцця і здароўя дзяцей.

Злачынствы адбываліся ў двух лонданскіх дзіцячых садках. Адзін, у Твікенхеме, быў зачынены пасля публікацыі запісаў з камер відэаназірання.

IAR/яс