У Маскве быў здзейснены замах на расійскага генерала Уладзіміра Аляксеева. Яго шпіталізавалі. Прадстаўніца Следчага камітэта Святлана Пятрэнка пацвердзіла інфармацыю, што службы шукаюць таго, хто здзейсніў замах.
Здарэнне адбылося ў маскоўскім жылым масіве. Мясцовыя СМІ ўдакладняюць, што гэта адбылося ў раёне Валакаламскага праспекту. Мужчына ў масцы зрабіў некалькі стрэлаў у вайскоўца і ўцёк.
Генерала Уладзіміра Аляксеева шпіталізавалі. Пакуль што поўнай інфармацыі пра яго стан няма.
Вядома, што Аляксееў з'яўляецца намеснікам начальніка ГРУ. Яго начальнікам зʼяўляецца Ігар Касцюкоў, той самы чалавек, які ўзначальвае расійскую дэлегацыю на мірных перамовах з украінцамі.
ав