Беларуская Служба

Прэзідэнт ЗША заявіў пра «вельмі добрыя перамовы» ў справе завяршэння вайны Расіі і Украіны

07.02.2026 10:23
Reuters паведамляе, што перамоўшчыкі абмяркоўваюць амбіцыйную мэту: дамовіцца аб мірным пагадненні ў сакавіку.
   .
Прэзідэнт ЗША Дональд Дж. Трамп адказвае на пытанне прадстаўнікоў СМІ на лужайцы Белага дома ў ВашынгтонеEPA/SHAWN THEW / POOL Dostawca: PAP/EPA

Трохбаковыя перамовы ў Абу-Дабі завяршыліся 5 лютага. Дэлегацыі ЗША і Украіны ахарактарызавалі перамовы як канструктыўныя, не падаючы дадатковых дэталяў.

Таксама сёння Дональд Трамп даў станоўчую ацэнку перамовам паміж ЗША, Украінай і Расіяй аб спыненні вайны ва Украіне.

«Вельмі добрыя перамовы» аб вайне ва Украіне, заявіў Трамп журналістам на борце самалёта Air Force One.

— Сёння ў нас былі вельмі-вельмі добрыя размовы, якія тычацца адносін паміж Расіяй і Украінай. Нешта можа здарыцца».

Амерыканскі  прэзідэнт не прывёў падрабязнасцяў. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі заявіў, што перамовы ў ЗША могуць аднавіцца ў бліжэйшы час.

У сваю чаргу прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў у пятніцу, што Расія, Украіна і ЗША не вызначылі дату новага раўнда трохбаковых перамоваў, і няма планаў праводзіць перамовы ў ЗША.

Лідар рэспубліканцаў паабяцаў спыніць вайну, якая пачалася з паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года, але ўжо больш за год абяцанне Трампа застаецца нявыкананым.

У пятніцу агенцтва Reuters паведаміла, што амерыканскія і ўкраінскія перамоўшчыкі абмеркавалі амбіцыйную мэту , каб Расія і Украіна дамовіліся аб мірным пагадненні ў сакавіку, хоць гэтыя тэрміны, верагодна, будуць адкладзеныя з-за адсутнасці дамоўленасці па ключавым пытанні - тэрыторыях, паведамляюць амерыканскія крыніцы. ЗША і Украіна абмеркавалі перспектывы магчымага рэферэндуму і выбараў у маі, паведамілі крыніцы.

Спецыяльны пасланнік Трампа Стыў Віткоф заявіў у чацвер, што дэлегацыі ЗША, Украіны і Расіі дамовіліся аб абмене 314 ваеннапалоннымі.

РАР/Reuters/юл