Бельгія разглядае магчымасць узяць у арэнду памяшканні ў эстонскіх турмах. Прычына - перапоўненасць бельгійскіх устаноў. Швецыя ўжо зрабіла падобны крок.
Эстонскія СМІ паведамілі пра гэта на гэтым тыдні. Апошнімі днямі кіраўнікі бельгійскіх міністэрстваў юстыцыі, прытулку і міграцыі наведалі Эстонію. Мэтай візіту было вывучэнне магчымасцей супрацоўніцтва. Калі будзе дасягнута дамоўленасць, асуджаныя без дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, будуць пераведзены ў Эстонію.
Бельгійская турэмная адміністрацыя паведаміла, што ў цяперашні час у турмах краіны ўтрымліваецца больш за 13 000 чалавек, а іх агульная ўмяшчальнасць складае прыблізна 11 000.
У мінулым годзе Швецыя заключыла пагадненне з Эстоніяй адносна арэнды турэмных памяшканняў. Праз некалькі месяцаў чакаецца, што некалькі сотняў асуджаных з гэтай краіны будуць пераведзены ў пенітэнцыярную ўстанову ў Тарту.
IAR/нг