Беларуская Служба

Іранская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі асуджана на дадатковыя сем гадоў пазбаўлення волі

09.02.2026 10:00
Гэта пакаранне за ейны пратэст-галадоўку супраць жорсткаму падаўленню нядаўніх пратэстаў у Іране.
Іранская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наргіс Махамадзі Аўтар: VOA - Voice of America, Грамадскі набытак, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=138544185

Іранская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наргіс Махамадзі правядзе яшчэ сем гадоў у тэгеранскай турме, паведамілі іранскія апазіцыйныя актывісты. Гэта пакаранне за тое, што адна з найбольш вядомых праваабаронцаў Ірана абвясціла галадоўку на мінулым тыдні.

Такім чынам жанчына выказала свой супраціў жорсткаму падаўленню нядаўніх пратэстаў у Іране.
Асуджаная агулам на 34 гады пазбаўлення волі Наргіс Махамадзі знаходзіцца ў зняволенні ў Іране з 2016 года.

Яна была пакараная, сярод іншага, за арганізацыю кампаніі за адмену смяротнага пакарання і кіраўніцтва жаночымі пратэстамі супраць нашэння хіджаба. Апошні раз яе арыштавалі ў снежні, між іншым, за інфармаванне міжнароднай грамадскасці аб узрастаючай жорсткасці іранскага рэжыму.

Голас Махамадзі быў асабліва гучным ва ўсім свеце пасля таго, як два гады таму яе барацьба за правы чалавека ў Іране была ўганараваная Нобелеўскай прэміяй міру. Іранскія ўлады ў той час асудзілі рашэнне Нобелеўскага камітэта.

Новы прысуд Махамадзі быў вынесены ў той час, калі Іран спрабуе весці перамовы са Злучанымі Штатамі па сваёй ядзернай праграме, каб пазбегнуць чарговай вайны.

Паводле розных крыніц, у студзеньскіх пратэстах загінулі ад 11 000 да 36 500 чалавек.

IAR/аз

Іран заяўляе, што не адмовіцца ад праграмы ўзбагачэння ўрану

08.02.2026 15:12
Тэгеран сцвярджае, што яго ядзерная праграма мае выключна мірны характар, і апісвае нядаўнія перамовы з ЗША як крок наперад.