Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў Польшчы заклікае грамадзян да пільнасці і дапамогі тым, хто мае такую патрэбу. Маразы працягваюцца і сітуацыя з’яўляецца сур'ёзнай. Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочэк (Czesław Mroczek) падкрэсліў, што ахвярамі марозу могуць стаць не толькі бяздомныя, але і пажылыя людзі:
- Гаворка ідзе не толькі пра так адназначныя выпадкі, як, напрыклад, калі мы бачым, нецвярозую асобу, якая спіць на лаўцы на прыпынку. Гаворка ідзе пра асобы якія пражываюць у нашым суседстве. Напрыклад варта пацікавіцца старэйшымі суседзямі – праверыць ці напэўна ў іх усё у парадку.
Чэслаў Мрочэк таксама заклікаў палякаў да ўстаноўкі датчыкаў чаднага газу ў дамах. Ён адзначыў, што падчас інтэнсіўнага абагрэву дамоў у марозны час, такія прылады могуць выратаваць здароўе і жыццё.
Нагадваем, надоечы ў адным з дамоў у варшаўскім раёне Урсынаў. Выкліканая суседзямі паліцыя, знайшла целы двух чалавек. Пажылая пара, верагодна, замерзла ў неабаграваным будынку. Унутры таксама знаходзіўся надзвычай пераахалоджаны сабака.
Паліцыя расследуе справу пад наглядам пракуратуры.
IAR/аз