Беларуская Служба

Трамп і Пуцін карыстаюцца папулярнасцю на Балканах

11.02.2026 10:08
Ва ўсіх еўрапейскіх краінах, дзе правяла апытанне Міжнародная асацыяцыя Гэлапа, прэзідэнт Расіі ўспрымаецца негатыўна, акрамя адной краіны.
     -
Дональ Трамп і Уладзімір Пуцін - калажPhoto: Shutterstock

Нядаўнія апытанні адносна падтрымкі Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа дэманструюць разнастайнасць Балкан і Паўднёва-Усходняй Еўропы ў цэлым.

Ва ўсіх еўрапейскіх краінах, дзе правяла апытанне Міжнародная асацыяцыя Гэлапа, прэзідэнт Расіі ўспрымаецца негатыўна. Выключэннем з'яўляецца Сербія. Там колькасць прыхільнікаў Уладзіміра Пуціна перавышае яго апанентаў на трыццаць сем працэнтных пунктаў.

Прэзідэнт ЗША найбольш папулярны ў Косаве, дзе мае амаль на траціну больш прыхільнікаў чым апанентаў. Дональд Трамп таксама мае больш станоўчых рэйтынгаў у Румыніі і Малдове.

Падтрымка Дональда Трампа ў Паўднёва-Усходняй Еўропе самая нізкая ў Харватыі. Што тычыцца Уладзіміра Пуціна, то ён найменш падабаецца ў Косаве, дзе перавага негатыўных рэйтынгаў складае тры чвэрці.

IAR/яс