Беларуская Служба

Еўрапейскі цэнтральны банк: «Захоўвайце спакой і насіце наяўныя грошы»

11.02.2026 12:26
Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) апублікаваў рэкамендацыі для жыхароў па ўсім Еўрапейскім Саюзе.
БанкаматShutterstock/Vital Safo

Дакумент мае назву: «Захоўвайце спакой і насіце наяўныя грошы».

Цэнтральны банк заяўляе, што ў цяперашніх абставінах нельга выключыць сітуацыю, калі доступ да грошай на рахунках будзе заблакаваны на працяглы час.

Эксперты нагадваюць, што лічбавыя плацежныя сістэмы цалкам залежаць ад электрычнасці і інтэрнэту. Дастаткова адключэння электраэнергіі, каб банкаматы, плацежныя тэрміналы і банкаўскія прыкладанні раптоўна перасталі працаваць.

Прыкладам з'яўляецца студзеньскае адключэнне электраэнергіі ў Берліне. Падобныя сцэнарыі раней разыгрываліся ў Іспаніі і Партугаліі, дзе адключэнні электраэнергіі прывялі да паралічу банкаўскіх сістэм і плацежных тэрміналаў. Крамы не маглі абслугоўваць кліентаў безнаяўнымі. Банкноты і манеты сталі адзінай рэальнай формай грошай.

Эксперты ЕЦБ адзначаюць, што банкноты зʼяўляюцца гарантыяй фінансавай бяспекі ў надзвычайных сітуацыях. Яны рэкамендуюць усім захоўваць наяўныя грошы дома. Аднак гаворка ідзе не пра захоўванне вялікіх сум, а пра наяўнасць рэзерву, якога хопіць на некалькі дзён

Цэнтральныя банкі, міністэрствы фінансаў і службы грамадзянскай абароны ў некалькіх краінах у цяперашні час рэкамендуюць насельніцтву падтрымліваць рэзерв наяўных грошай на некалькі дзён для неабходных пакупак. Напрыклад, улады Нідэрландаў, Аўстрыі і Фінляндыі раяць мець на кожнага члена сямʼі прыкладна ад 70 да 100 еўра, або суму на асноўныя патрэбы прыкладна на 72 гадзіны.

Паводле Fakt.pl/яс