Беларуская Служба

Кітайцы рыхтуюцца да Новага года. Яны вераць, што гэта будзе час імклівых змен

15.02.2026 10:54
Гэта будзе год вогненнага каня.
.  .
Ілюстрацыя. Новы год.Фота: Shutterstock

Ужо ў бліжэйшы аўторак кітайцы сустрэнуць Новы год паводле месячнага календара. Гэта будзе год вогненнага каня. З гэтай прычыны ў Кітаі зноў набірае папулярнасць фільм Harry Potter.

Прыкметы і звычаі, звязаныя з Новым годам паводле месячнага календара, для кітайцаў надзвычай важныя. Папулярнасць — часам нанова — набываюць знакамітасці, чые кітайскія імёны ўтрымліваюць знак «ма», які азначае каня.

З гэтай прычыны кітайцы зноў зацікавіліся серыяй фільмаў пра Гары Потэра. Гэта адбылося дзякуючы брытанскаму актору Тому Фелтону (Tom Felton), які выконвае ролю Драка Малфоя (Draco Malfoy) — персанажа з чорным характарам. Прозвішча Малфой па-кітайску гучыць як Ма Эр Фу, дзе «ма» азначае «каня», а «фу» — шчасце. Як пішуць кітайскія СМІ, з гэтай прычыны фатаграфіі брытанскага актора ў вобразе чараўніка ў Кітаі сталі святочнай навагодняй дэкарацыяй.

Новы год паводле месячнага календара пачнецца 17 лютага. Кітайцы вераць, што гэта будзе час імклівых змен.

IAR/нг