Талібы, якія кіруюць Афганістанам, заявілі пра гатоўнасць падтрымаць Іран у выпадку атакі Злучаных Штатаў, заявіў у нядзелю прадстаўнік Афганістана Забіхула Муджахід.
У інтэрв'ю «Радыё Іран» Муджахід заявіў, што ў выпадку атакі ЗША – і калі іх папросяць аб дапамозе – Кабул гатовы супрацоўнічаць з Іранам «у меру сваіх магчымасцей». Ён таксама дадаў, што, насуперак фактам, Тэгеран выйграў 12-дзённую вайну з Ізраілем у чэрвені і таксама пераможа ў патэнцыйным сутыкненні з ЗША.
Муджахід даў гэтыя запэўненні адразу пасля таго, як у чацвер Рада Бяспекі Арганізацыі Абʼяднаных Нацый, пры супрацьдзеянні Расіі і Кітая, падоўжыла санкцыі супраць Афганістана яшчэ на год.
«Рэальнасць такая, што адчувальны прагрэс у Афганістане не адпавядае гэтым санкцыям, якія былі ўведзены ў напружаны час і да гэтага часу дзейнічаюць. Бяспека і стабільнасць у краіне штодня ўзрастаюць. У гэтых абставінах Афганістану патрэбна супрацоўніцтва, а не санкцыі і іх падаўжэнне», – Муджахід раскрытыкаваў рашэнне Рады бяспекі ААН у пятніцу ў сваім профілі X.
ав