Беларуская Служба

Расійская апазіцыя: Забойства Аляксея Навальнага – толькі адно звяно ў ланцугу забойстваў, учыненых Крамлём

16.02.2026 17:56
Такую заяву апублікавалі расійскія апазіцыйныя актывісты, якія дзейнічаюць у рамках палітычнай платформы Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.
Магіла Аляксея Навальнага на Барысаўскіх могілках у МасквеPAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

У дакуменце падкрэсліваецца, што рэжым Уладзіміра Пуціна праводзіць «палітыку тэрору» супраць сваіх жа грамадзян, у тым ліку забойства сваіх апанентаў.

Некаторыя расійскія апазіцыйныя актывісты сустрэліся сёння, 16 лютага, у Вільні ў рамках праекта форуму «Свабодная Расія».

Журналіст расійскага апазіцыйнага сайта «Новая газета. Еўропа» Кірыл Мартынаў, які ўдзельнічаў у сустрэчах, сказаў Польскаму радыё, што навіна пра атручванне Аляксея Навальнага павінна прывесці да яшчэ большай ізаляцыі Расіі на міжнароднай арэне.

«Я лічу, што цяпер любая міжнародная структура, якая мае кантакты з Расіяй, будзе ўлічваць, што ў Расіі легалізаваны варварскія метады забойства», – падкрэсліў апазіцыйны журналіст.

Раней расійскія апазіцыйныя дзеячы падтрымалі міжнародныя намаганні па стварэнні трыбунала для разгляду злачынстваў Уладзіміра Пуціна.

У суботу (14.02) пяць еўрапейскіх краін сумесна заявілі, што расійскі апазіцыянер памёр ад атручвання.

Сёння - другая гадавіна смерці Навальнага. 

ав