Беларуская Служба

Вялікабрытанія ў ледзяной аблозе

17.02.2026 14:12
Снежныя завеі, абледзянелыя дарогі і дарожны хаос – гэта наступства наплыву ледзянога паветра з поўначы.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Björn Hiekel from Pixabay/CC0

Вылеты рэйсаў затрымліваюцца, цягнікі ездзяць нерэгулярныя, а ўмовы вельмі складаныя нават на асноўных аўтамабільных трасах.

Брытанскае метэаралагічнае бюро выпусціла серыю жоўтых папярэджанняў аб снезе і лёдзе, якія закранаюць Шатландыю, паўночную Англію і часткі Паўночнай Ірландыі.

Сіноптыкі папярэджваюць аб надзвычай небяспечнай зʼяве, вядомай як чорны галалёд. Пасля кароткіх адліг на працягу дня вільгаць на дарогах замерзла за ноч, стварыўшы нябачны слізкі пласт. Дарожныя брыгады ў Ньюкасле, Лідсе і Манчэстэры паведамляюць пра шматлікія сутыкненні.

Зіма таксама паўплывала на рух чыгункі. Цягнікі з Шатландыі ў Англію і Корнуол затрымліваюцца. Міжнародныя аэрапорты ў Манчэстэры, Ньюкасле і Эдынбургу заклікаюць падарожнікаў правяраць інфармацыю ў авіякампаній, бо магчымыя значныя спазненні рэйсаў.

Сіноптыкі прагназуюць, што ў бліжэйшыя дні марозны фронт будзе рухацца ў бок паўднёвай Англіі і Лондана. Чакаецца, што зіма застанецца над выспай як мінімум да канца тыдня, а ўначы тэмпература апусціцца да -10 градусаў Цэльсія.

ПР/юл