Канец свабодных палётаў у Вялікабрытанію. З наступнай серады, 25 лютага, каб уехаць на выспы неабходны будзе электронны дазвол на ўезд ETA (анг. Electronic Travel Authorisation).
Інфарматычныя сістэмы авіякампаніяў і аператараў паромаў будуць блакаваць уезд усім, хто не ўнесены ў рэестр ETA. Калі падарожнік не ўваходзіць у згаданую базу дадзеных, яму не дазволяць увайсці на борт самалёта або на паром.
Найбольшыя праблемы чакаюць тых, у каго падвойнае грамадзянства. Брытанскія памежныя сістэмы будуць бязлітаснымі – калі падарожнік прад'явіць толькі польскі пашпарт без электроннага дазволу на ўезд у Вялікабрытанію, то будзе разглядацца як несанкцыянаваны турыст. Таму, такія асобы, падарожнічаючы ў Вялікабрытанію, павінны прадʼявіць на мяжы брытанскі пашпарт або польскі пашпарт з электронным дазволам.
Палякам, якія маюць статус пасяленца электронны дакумент ETA не патрэбны. Дастаткова пацвердзіць статус і спалучыць яго з пашпартам.
Электронны дакумент ETA каштуе 16 фунтаў і дзейнічае два гады. Улады заклікаюць быць асцярожнымi пры яго куплі і карыстацца толькі праверанымі ўрадавымі вэб-сайтамі.
IAR/аз