Беларуская Служба

Абвешчана дата датэрміновых парламенцкіх выбараў у Балгарыі

18.02.2026 18:01
За апошнія пяць гадоў, гэта ўжо восьмыя парламенцкія выбары ў краіне.
Сцяг БалгарыіLilimihailova/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Балгарыі 19 красавіка 2026 года зноў адбудуцца парламенцкія выбары. Іліяна Ётава, якая пасля адстаўкі Румена Радзева 23 студзеня 2026 года стала першым у гісторыі Балгарыі прэзідэнтам-жанчынай, абвясціла, што згаданая дата будзе ўключана ва ўказ, які яна выдасць разам з прызначэннем тэхнічнага ўрада.

Нагадваем, пасля адстаўкі ўрада і немагчымасці прызначэння новага кабінета, а затым адстаўкі папулярнага прэзідэнта Румена Радзева, датэрміновых выбараў можна было чакаць.

Цяпер у палітычных партый ёсць два месяцы, каб правесці кампанію перад восьмымі парламенцкімі выбарамі ў Балгарыі за апошнія пяць гадоў.

Прэзідэнт Іліяна Ётава таксама зацвердзіла склад тэхнічнага ўрада, сфарміраванага намеснікам кіраўніка Нацбанка Андрэем Гюравым. Асноўная задача кабінета – правядзенне справядлівых і сумленных выбараў.

Тэхнічны ўрад будзе працягваць працаваць да моманту сфарміравання новага кабінета.

IAR/аз