Суд у Сеуле прызнаў Юн Сок Ёля вінаватым у злоўжыванні ўладай і арганізацыі «перавароту». Гэты тэрмін выкарыстоўваўся для апісання спробы абвяшчэння ваеннага становішча на некалькі гадзін у канцы 2024 года.
Пракуратура патрабавала смяротнага пакарання для былога прэзідэнта. Пажыццёвае зняволенне – гэта самае жорсткае пакаранне, калі-небудзь вынесенае былому кіраўніку дзяржавы ў гісторыі Паўднёвай Карэі.
Юн Сок Ёль быў прызнаны вінаватым у дзеяннях, якія, на думку суда, парушылі канстытуцыйны лад. Канстытуцыйны суд раней ухваліў працэдуру імпічменту супраць Юн Сок Ёля. Прэзідэнт не прызнаў сябе вінаватым. Суды над яго бліжэйшымі паплечнікамі, якія ўдзельнічалі ва ўвядзенні ваеннага становішча, працягваюцца.
Апошні смяротны прысуд у Паўднёвай Карэі быў вынесены ў 2016 годзе. З 1997 года нікога не пакаралі смерцю.
Вакол будынку суда ў Сеуле дзейнічаюць узмоцненыя меры бяспекі. Былога прэзідэнта перавядуць у следчы ізалятар, дзе ён утрымліваўся падчас суда. Яго адвакат заявіў, што любое рашэнне па апеляцыі будзе прынята толькі пасля кансультацый з Юн Сок Ёлем.
ПР/юл