Беларуская Служба

У Літве актывізаваліся спробы вярбоўкі з боку варожых дзяржаў

21.02.2026 09:27
Напрыклад, жыхару краіны прапанавалі расклеіць улёткі з надпісам на замежнай мове «Вільня наша».
       .
Літоўскія ваенныя на Кафедральнай плошчы ў Вільні.https://x.com/LTU_Army/status/1965065052387742154/photo/3

Літоўскія спецслужбы паведамляюць пра ўзмацненне выведвальнай і вярбовачнай дзейнасці з боку варожых краін. Паводле афіцыйнай інфармацыі, такія спробы найчасцей адбываюцца праз сацыяльныя сеткі і накіраваныя супраць жыхароў Літвы.

Нядаўна выведка зафіксавала выпадкі, калі невядомыя асобы прапаноўвалі распаўсюджваць надпісы, што распальваюць міжнацыянальную варожасць. У адным з прыкладаў жыхару краіны прапанавалі расклеіць улёткі з надпісам на замежнай мове «Вільня наша». За расклейванне ста ўлётак і фотадоказ пра выкананне «задання» абяцалі 50 еўра.

Паводле спецслужбаў, замежныя структуры выкарыстоўваюць розныя метады, у тым ліку фінансавыя цяжкасці або залежнасці патэнцыйных ахвяр. Спачатку прапануюцца заданні з нізкім узроўнем рызыкі — напрыклад, абліванне помнікаў фарбай або распаўсюд палітычнага кантэнту. Пазней могуць з’яўляцца больш сур’ёзныя даручэнні: фатаграфаванне вайсковых аб’ектаў, збор інфармацыі пра размяшчэнне падраздзяленняў НАТА і крытычную інфраструктуру. Не выключаюцца і прапановы сабатажу.

Літоўскія ўлады заклікаюць грамадзян захоўваць пільнасць і не прымаць падазроныя прапановы, якія могуць мець прыкметы незаконнай дзейнасці.

iar/эж