У рэгіёне Селія на паўднёвым усходзе Латвіі адкрыўся найбуйнейшы ў краінах Балтыі вайсковы палігон. Як паведаміў міністр абароны Андрыс Спрудс, у яго склад уваходзіць унікальная для Паўночнай Еўропы зона для выпрабавання беспілотных лятальных апаратаў.
Паводле міністра, новы аб’ект дазволіць праводзіць маштабныя вучэнні НТАТ, што з’яўляецца важным элементам саюзніцкіх абавязкаў Латвіі. У цырымоніі адкрыцця ўдзельнічалі прэзідэнт краіны Эдгарс Рынкевічс і міністр абароны Літвы Робертас Каўнас. «Сапраўднае стрымліванне пачынаецца з добра падрыхтаваных салдат», — падкрэсліў літоўскі міністр.
Рашэнне аб стварэнні палігона было прынята на саміце НАТА ў Мадрыдзе ў 2022 годзе. Яго плошча складае каля 25 тысяч гектараў — гэта ўдвая больш, чым у вайсковага палігона ў Адажы. Да 2029 года плануецца завяршыць будаўніцтва базы з казармамі, разлічанай прыкладна на 1,2 тысячы вайскоўцаў.
Новы палігон у Селіі разглядаецца як адзін з ключавых праектаў развіцця абароннай інфраструктуры краіны. Разам з ініцыятывай Балтыйскай лініі абароны ён павінен умацаваць усходні фланг рэгіёна і павысіць гатоўнасць да магчымых пагроз.
pap/эж