Беларуская Служба

Кіраўнічка знешняй палітыкі ЕС не падзяляе аптымізму ЗША адносна саміту Пуцін - Зяленскі

23.02.2026 16:00
Расія не ўсур'ёз ставіцца да перамоваў аб спыненні вайны ва Украіне, лічыць Кая Калас.
Кіраўнічка знешняй палітыкі ЕС Кая КаласPAP/Wiktor Dąbkowski

Паводле кіраўнічкі знешняй палітыкі ЕС, Расія не ўсурʼёз ставіцца да перамоваў аб спыненні вайны ва Украіне, таму яна не чакае, што саміт прэзідэнтаў абедзвюх краін – Украіны і Расіі – адбудзецца ў бліжэйшы час.

Такім чынам Кая Калас пракаментаравала заявы спецыяльнага пасланніка ЗША Стыва Уіктафа аб магчымым саміце на вышэйшым узроўні, які, паводле яго, змог бы адбыцца на працягу некалькіх тыдняў.

«Аналізуючы сігналы, якія я атрымліваю, я не падзяляю гэтага аптымізму, таму што перамоўшчыкі з расійскага боку не ўспрымаюць перамоваў усурʼёз і не жадаюць абмяркоўваць палітычных пытанняў», – заявіла кіраўнічка знешняй палітыкі ЕС.

Яна таксама звярнула ўвагу на моцны ціск, які аказваецца на Украіну, каб яна саступіла і адмовілася ад сваіх «чырвоных ліній». «Але гэта не прынясе доўгатэрміновага міру», – канстатавала яна.

Кіраўнічка знешняй палітыкі ЕС таксама падкрэсліла, што на Расію трэба ціснуць, бо гэта яна зʼяўляецца агрэсарам у гэтай вайне. Кая Калас заявіла, што санкцыі павінны прымусіць Расію пайсці на саступкі.

Між тым, аказваецца, што ў ЕС няма згоды адносна ўвядзення 20-га пакета санкцый супраць Расіі за вайну супраць Украіны. Супраць выступаюць Венгрыя і Славакія.

IAR/аз

Украінскія дроны атакавалі нафтаперапамповачную станцыю «Калейкіна» ў Татарстане

23.02.2026 08:55
Паводле мясцовых уладаў, пажар пачаўся пасля таго, як абломкі баявога беспілотніка ўдарылі па будынках станцыі.

Пасол Украіны ў Польшчы: Візіт спікера польскага Сейма ва Украіне – гэта важны жэст салідарнасці

23.02.2026 13:00
Уладзімеж Чажасты сустрэнецца, між іншым, з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, прэм'ерам Юліяй Свірыдэнка і спікерам Вярхоўнай Рады Украіны Русланам Стэфанчуком.