Паведамляецца, што ізраільскія ўлады перадалі такую інфармацыю ўраду ў Бейруце.
Агенцтва Reuters паведаміла са спасылкай на крыніцы ў ліванскім урадзе, што Ізраіль будзе атакаваць вайсковыя і цывільныя цэлі, у тым ліку адзіны аэрапорт краіны.
У Ліване прымаюцца меры, каб перашкодзіць «Хезбале» падтрымліваць рэжым аяталаў, які фінансуе арганізацыю.
Акрамя ваеннага крыла, «Хезбала» мае таксама палітычнае крыло. Яе прадстаўнікі засядаюць у ліванскім парламенце і маюць міністраў ва ўрадзе.
Прэмʼер-міністр Лівана Наваф Салам учора (24 лютага) звярнуўся да «Хезбалы» з просьбай не ўцягваць краіну ў чарговую вайну з Ізраілем.
У апошняй, якая скончылася больш за год таму, «Хезбала» панесла велізарныя страты – яе лідар Хасан Насрала і каля 2000 байцоў былі забітыя. Таксама былі забітыя некалькі тысяч мірных жыхароў, а шкода ацэньваецца ў 10 мільярдаў долараў.
ПР/юл