Беларуская Служба

Жэнева: Прадстаўнікі Белага дома правядуць перамовы з дэлегацыямі Ірана і Украіны

26.02.2026 07:53
ЗША правядуць перамовы па іранскай ядзернай праграме і вайне ва Украіне.
Genewa
GenewaBenoit Bruchez/Shutterstock.com

Злучаныя Штаты і Іран правядуць перамовы ў Жэневе (Швейцарыя), накіраваныя на заключэнне ядзернага пагаднення. Пасланцы Дональда Трампа Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер таксама сустрэнуцца з галоўным перамоўшчыкам Украіны Рустэмам Умеравым, каб пакласці канец вайне з Расіяй.

Вашынгтон і Тэгеран сядуць за стол перамоваў, спадзеючыся вырашыць шматгадовую тупіковую сітуацыю вакол ядзернай праграмы іранскага рэжыму, якая, на думку Злучаных Штатаў, іншых заходніх краін і Ізраіля, накіравана на стварэнне ядзернай зброі.

Перад пачаткам перамоваў паміж дзвюма краінамі ў Белым доме выступіў віцэ-прэзідэнт ЗША Дж. Д. Вэнс.

«Наша пасланне простае: Іран не можа ствараць зброю масавага знішчэння, і ён спрабуе гэта зрабіць, і ў нас ёсць доказы гэтага. Дональд Трамп хацеў бы вырашыць усё дыпламатычным шляхам, але калі гэта не спрацуе, у яго ёсць іншыя рашэнні», — сказаў Дж. Д. Вэнс.

Сустрэча з украінскім бокам — гэта чарговы раўнд перамоваў пад кіраўніцтвам Дональда Трампа, якія пакуль не прывялі да значнага прагрэсу ў спыненні самага крывавага канфлікту ў Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны.

Трохбаковая сустрэча з Расіяй запланавана на пачатак сакавіка.

IAR/яс