Беларуская Служба

Біл Гейтс папрасіў прабачэння за знаёмства з Эпштэйнам і распавёў пра свае раманы

26.02.2026 12:53
«Я прашу прабачэння ва ўсіх, хто ў гэтым удзельнічаў з-за памылкі, якую я зрабіў», – заявіў бізнесмен.
  (   )     .  2023
Біл Гейтс (у цэнтры ў акулярах) на канферэнцыі ААН у Дубаі. Снежань 2023 годаКрыніца: commons.wikimedia.org/Ben Dance/Ministerstwo Spraw Zagranicznych, Wspólnoty Narodów i Rozwoju/CC BY 2.0

Біл Гейтс папрасіў прабачэння ў супрацоўнікаў Фонду Гейтса за свае сувязі з сексуальным злачынцам Джэфры Эпштэйнам.Мільярдэр прызнаўся ў памылках, якія кідаюць цень на дзейнасць філантрапічнай арганізацыі, і запэўніў, што не ўдзельнічаў у злачынствах фінансіста, паведаміла газета Wall Street Journal.

«Праводзіць час з Эпштэйнам было вялікай памылкай», – заявіў заснавальнік Microsoft. Ён таксама лічыць памылкай прыцягненне прадстаўнікоў Фонду Гейтса на сустрэчы з ім.

«Я прашу прабачэння ва ўсіх, хто ў гэтым удзельнічаў з-за памылкі, якую я зрабіў», – заявіў бізнесмен.

Гейтс прызнаўся падчас сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацыі, што ў яго былі два раманы з расіянкамі, знаёмымі з Эпштэйнам, і  запэўніў, што жанчыны не з'яўляюцца ахвярамі фінансіста.

«Я не зрабіў нічога незаконнага. Я не бачыў у гэтым нічога незаконнага», – запэўніў мільярдэр.

«У мяне былі раманы: адзін з гульцом у брыдж, з якой я пазнаёміўся на мерапрыемствах па брыджы, і адзін з расійскай вучонай, якая была фізікам-ядзершчыкам, і з якой я пазнаёміўся праз бізнес», – дадаў Гейтс.

«Каб было зразумела, я ніколі не праводзіў час з ахвярамі, з жанчынамі з атачэння Эпштэйна», – заявіў ён.

Прадстаўнік Фонду Гейтса паведаміў Reuters, што Біл Гейтс правёў сустрэчу з супрацоўнікамі, адказаў на шэраг пытанняў «і ўзяў на сябе адказнасць за свае дзеянні», – гаворыцца ў заяве прадстаўніка.

Раней Фонд Гейтса выступіў з заявай, што не даваў Эпштэйну ніякіх грошай і не меў з ім ніякага бізнесу.

Гейтс сказаў, што пачаў сустракацца з Эпштэйнам у 2011 годзе. Ён сцвярджаў, што не правёў належнай праверкі біяграфічных дадзеных Эпштэйна. Гэйтс прызнаўся, што працягваў сустракацца з Эпштэйнам, нягледзячы на ​​занепакоенасць яго тагачаснай жонкі Мелінды Фрэнч Гейтс.

Мільярдэр сказаў, што сустракаўся з Эпштэйнам да 2014 года, лётаў з ім на прыватным самалёце і праводзіў з ім час у Германіі, Францыі, Нью-Ёрку і Вашынгтоне.

«Я ніколі не заставаўся на ноч», – запэўніў Біл Гейтс і падкрэсліў, што ніколі не быў на востраве Эпштэйна.

PAP/яс