Бундэстаг шляхам заканадаўчай папраўкі спрасціў супрацоўніцтва паміж паліцыяй і вайскоўцамі. Гэта рэакцыя на рост колькасці актаў сабатажу з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў.
Беспілотнікі над аэрапортамі, чыгуначнымі лініямі і вайсковымі часткамі прымусілі палітыкаў і экспертаў у Германіі казаць пра гібрыдную вайну. «Колькасць беспілотнікаў, якія лятаюць над энергетычнымі аб'ектамі, аэрапортамі і іншымі будынкамі крытычна важнай інфраструктуры, відавочна павялічваецца.
Узровень пагрозы, хоць і знаходзіцца ў шэрай зоне паміж вайной і мірам, настолькі высокі, што ўяўляе сабой выклік для дзяржавы. Цяпер Бундэсвер зможа падтрымаць паліцыю ў забеспячэнні эфектыўных дзеянняў у сітуацыях відавочнай небяспекі», – зазначыў Себасцьян Шміт з партыі канцлера ХДС. Урад Фрыдрыха Мерца без ваганняў называе Расію галоўным віноўнікам большасці палётаў беспілотнікаў над стратэгічнымі абʼектамі.
Яшчэ да прыняцця паправак да Закона аб бяспецы паветранага руху Міністэрства ўнутраных спраў Германіі стварыла падраздзяленні па барацьбе з беспілотнікамі, у якіх супрацоўнічаюць паліцыя, вайскоўцы і разведвальныя службы. Цяпер службам будзе дазволена выкарыстоўваць зброю, каб збіваць беспілотнікі, якія будуць прызнаныя пагрозай для Германіі.
ПР/юл