Беларуская Служба

Былы камандуючы арміі ЗША ў Еўропе заявіў, што на яго быў здзейснены замах

27.02.2026 15:09
Генерал Бэн Ходжэс выказаў здагадку, што за нападам магла стаяць расійская дыверсійная група.
Генерал Бен Годжесwikipedia.org/ U.S. Army Europe/Public Domain

Былы камандуючы арміі ЗША ў Еўропе, генерал Бэн Ходжэс распавёў, што мінулым летам у Гаазе на яго быў здзейснены замах. Ён зазначыў, што падчас саміту НАТА на даху вагона цягніка, у якім ён ехаў, адбыўс явыбух.

У інтэрв'ю СМІ Ходжэс заявіў, што інцыдэнт адбыўся, калі ён ехаў з аднаго з мерапрыемстваў у рамках саміту НАТА ў Гаазе. Генерал зазначыў, што ў той жа дзень у Нідэрландах адбылося некалькі падобных інцыдэнтаў.

Былы камандуючы выказаў здагадку, што за нападам магла стаяць расійская дыверсійная група. Бэн Ходжэс падкрэсліў, што еўрапейскія ўлады не лічаць такія інцыдэнты тэрарыстычнымі актамі, каб не ствараць уражання бездапаможнасці.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі ад галандскіх уладаў або структур НАТА пакуль не было.

РАР/юл