Беларуская Служба

Іран нанёс удар па Тэль-Авіве. Ёсць ахвяры 

01.03.2026 10:19
Часткова разбураны адзін з жылых дамоў, на месцы выбуху ўзнік пажар, пашкоджаныя і суседнія будынкі.
Іран пагражае Ізраілю і ЗША рашучым ударам у адказ CENTCOM via X via REUTERS

У выніку іранскага ўдару ў адказ па Тэль-Авіве загінула адна жанчына, яшчэ як мінімум 20 чалавек атрымалі раненні. Паводле мясцовых медыцынскіх службаў, ахвярай стала 40-гадовая жыхарка горада, адна з пацярпелых знаходзіцца ў крытычным стане. Часткова разбураны адзін з жылых дамоў, на месцы выбуху ўзнік пажар, пашкоджаныя і суседнія будынкі. Сістэме супрацьпаветранай абароны ўдалося перахапіць частку ракет.

Прэс-сакратар ізраільскай паліцыі Дзін Элсдун паведаміў, што ратавальнікі і кіналагічныя групы працягваюць разбіраць завалы ў пошуках магчымых пацярпелых: 

«Ад досвітку праваахоўныя органы знаходзяцца ў стане найвышэйшай гатоўнасці: задзейнічаныя дадатковыя падраздзяленні, у тым ліку ратавальныя службы і сапёры, выкліканыя рэзервісты».

Паводле паліцыі, пасля абвяшчэння трывогі разлікі ратавальнікаў накіроўваюцца ў раёны абстрэлу неадкладна, каб як мага хутчэй аказаць дапамогу насельніцтву і падбаць пра бяспеку на вуліцах горада. Сітуацыя застаецца напружанай.

iar/эж