Беларуская Служба

Іран атакаваў порт у Абу-Дабі

01.03.2026 15:34
Ракетныя ўдары закранулі і рэгіянальныя авіяхабы: часова закрываліся аэрапорты ў Дубаі, Абу-Дабі, Досе і Манаме.
 -   , 1  2026 .
Порт Абу-Дабі пасля іранскага ўдару, 1 сакавіка 2026 г. https://x.com/warsurv

Над портам Абу-Дабі ўзняўся слуп дыму — пра гэта паведамілі жыхары сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, а інфармацыю пацвердзіла агенцтва Reuters са спасылкай на сведкаў. Паводле неафіцыйных звестак, мэтай іранскай атакі магла стаць французская ваенна-марская база Camp de la Paix, размешчаная ў порце. Афіцыйнага пацверджання атакі пакуль няма.

Раней у нядзелю, 1 сакавіка дрон ударыў па міжнародным аэрапорце сталіцы — адна асоба загінула, сямёра атрымалі раненні. Яшчэ двое, у тым ліку дзіця, пацярпелі ад абломкаў беспілотніка, перахопленага каля комплексу Etihad Towers. На гэтым фоне Іран працягвае абстрэлы аб’ектаў у краінах Персідскага заліва, якія лічацца саюзнікамі ЗША.

Ракетныя ўдары закранулі і рэгіянальныя авіяхабы: часова закрываліся аэрапорты ў Дубаі, Абу-Дабі, Досе і Манаме. Паветраны калідор над Блізкім Усходам фактычна паралізаваны, дзясяткі тысяч пасажыраў затрыманыя. Авіякампаніі змяняюць маршруты, аблятаючы зону канфлікту праз Каўказ і Саудаўскую Аравію, што падаўжае рэйсы і павялічвае выдаткі. Эскалацыя пагражае перарасці ў шырэйшы рэгіянальны крызіс.

iar/pap/onet/эж

Іранскія СМІ пацвердзілі смерць Алі Хаменеі

01.03.2026 10:08
Да абрання пераемніка дзяржавай будзе кіраваць рада з трох чалавек — прэзідэнт, кіраўнік судовай улады і адзін з членаў Рады вартавых Ісламскай рэвалюцыі.