Сёння (2 сакавіка) у Белым доме прэзідэнт ЗША пасмяротна ўзнагародзіць Медалём Пашаны сяржанта Майкла Оліса (Michael Ollis), які загінуў у Афганістане, ратуючы параненага польскага калегу.
Медаль Пашаны (англ.: Medal of Honor) — гэта найвышэйшая ўзнагарода арміі ЗША. У цырымоніі ейнага ўручэння ў Вашынгтоне прыме ўдзел віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш, а таксама, выратаваны амерыканскім героем капітанам запасу Караль Цярпіца (Karol Cierpica) з сямʼёй.
Тое, што адбылося 13 гадоў таму ў Афганістане, дагэтуль выклікае ў мяне шмат моцных эмоцый, кажа польскі афіцэр:
—Можна сказаць, што мяне перапаўняюць эмоцыі. Але я таксама вельмі шчаслівы, бо гэта падзея, якой я вельмі чакаў. Гэтага мерапрыемства таксама чакаюць Лінда і Роберт Оліс. Дарэчы, калі мы даведаліся, што Кангрэс прысудзіў Майклу Медаль Пашаны, то мае думкі зараз былі з імі, бо гэта ж бацькі, якія страцілі дзіця.
24-гадовы амерыканец Майкл Оліс загінуў у 2013 годзе, калі прыкрыў сваім целам параненага польскага афіцэра падчас нападу талібаў на ваенную базу ў Газні ў Афганістане.
«Не клапоцячыся пра ўласную бяспеку, ён стаў паміж байцом і параненым афіцэрам, стрэліў і пацыфікаваў нападніка. Аднак узарваўшаяся бронекамізэлька смяротна яго параніла», – чытаем у заяве, апублікаванай Белым домам.
Медаль Пашаны — найвышэйшая ваенная ўзнагарода ў Злучаных Штатах. З моманту свайго заснавання падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША (вайна Поўначы і Поўдня) яе атрымалі каля 3500 чалавек.
IAR/аз